Старонка:На паняволеных гонях (1928).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Дык дарогу шырэй недалюдкі, брыда,
Дык дрыжы, хто людзкую кроў смокча,
З песьняй помсты ідзе маладых грамада,
Ваша логава мігам здрузгочаць.

Іх прызвала жыцьцё, іх, працоўных сыноў,
Надзяліла змаганьне натхненьнем.
З фабрык, вёсак ідуць з ўсялякіх краёў,
Проціў вызыску і прыгнячэньня.

|}