Толькі той, чый вольны дух
Застаецца ў бойках квол,
Толькі той, хто творыць рух
Беларускіх мест і сёл,
Толькі той, хто верыць ў цуд —
Лепшу долю курных хат,
Толькі той, хто любіць люд,
Толькі той — мой любы брат.
Брат — бо думкі ў нас адны
І адзін злучае лёс,
Бо для роднай стараны
Долі хочама бяз зьлёз.
Нас балее што ні раз,
Чуюць моц чужы і свой,
Жджом: надыйдзе грозны час —
Будзе радасьць, будзе бой.
Пагалоска зьдзівіць сьвет,
Заварожыць песьняў тахт —
Бо значны дзядоўскі сьлед,
І вядзець у далі шлях.
Мо‘ запыніць які кат?
Мо‘ спужаемся чагосьць?
Калі трэба, ўмерці на‘т
Нам ня страх, а шчасьце ёсьць.
|