Старонка:На ростані (1924).pdf/16

Гэта старонка была вычытаная

І туга мая — з ветрам на полі,
Мая смага — гаючай крыніцы: —
Няхай будзе і праўда, і воля,
Твая Воля на роднай зямліцы!

|}



∗          ∗

Дарма, што значны раны
Праз небагаты ўбор
І тужны праз туманы
Відаць вачэй дакор; —

Яе аблічча сьветла,
Узорны — тканы пас,
І лятуценьні ветлы
Аб недалёкі час.

Між пушч яе сяліба,
Дзе хіліцца асець,
І там, дзе цьмяна скіба,
Прыходзіць песьні пець;

І там, дзе над балотам
Кудлачыцца туман,
К густым рачным чаротам
Мільгае лёгкі стан;

І дзе над даўным сумна
У неба крыж ўстае,
Падгледзеў я задумнай,
Маркотнаю Яе.

Аддана, кім — ня знаю,
Душа ў Яе палон,