Старонка:На ростані (1924).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Але няма адчаю
У марудным бегу дзён.

Надзеюся і веру
Патайнаму сьляду: —
Нясе ў самотнасьць шэру
Яна маю гвязду.

Малюся Ей упарты,
Палону тайна рад: —
— Хай, верны, буду варты
Тваіх жабрачых лат.

Дазволь з Табою разам
Спаткаць нядзельны час,
Каб новай песьні сказам
Хваліці Твой Абраз.

|}



∗          ∗

Ізноў пытаньні… З глуму,
З бяды ўстаюць ў кляцьбе.
І не магу ня думаць,
Край родны, аб Табе.

Дазнаў каханьня й мушу
Дзяліці лёс благі,
І знак кладуць на душу
Твае мне ланцугі.

Я звону іх цяжкому
Склаў песьню не адну,
І не аддам нікому
За ўсякую цану.