Старонка:На ростані (1924).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

Ў амшарах, балотах, лагчыне
Бялявы, празрысты туман;
А неба — глыбока і сіне,
А неба — бязьмежны дыван.

І лес у чаканьні бязмоўным
Зялёнай, жывою сьцяной
Стаіць маліцьвенасьці поўны,
Ўрачыста, як на̀ мшы сьвятой.

Зацьвіркала першая птушка,
І ветрык павеяў сьвяжэй.
Ружова-ядвабная стужка
Палае ярчэй і ярчэй.

|}



∗          ∗

Я люблю густыя шумы,
Перагуд высокіх хвой.
У цень і ціш лясной задумы
Я люблю прыйсьці вясной.

Спачываючы ад болю,
Ад няпраўды і маны,
Пазнаваць чужую волю,
Дыхаць пахам сасьніны,

І, спусьціўшыся лагчынай
У заросіцы дол сыры,
Між бяроз, густой ляшчынай
Заблудзіцца ў гушчары,

Дзе таёмна, сьцішна, змрочна,
Дзе вільготны, мяккі мох,
Дзе ўзіраецца ставочна
Збуджаны Перапалох.