Старонка:На ростані (1924).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

∗          ∗

Векавечны, хмуры бор
Горда ўзносіцца высокі.
Моцна пахне хвояў смоль
Ад пякучай ліпня сьпёкі.

Сонцам спалены чабор
І густыя сьмягнуць травы,
Гарачыньню з блізкіх поль
Тхне ў паветры нярухавым.

Ў небе яснасьць і прастор,
аль празрыста і бяэхмара;
Мляўкасьць, парнасьць і бязволь,
Думкі вялыя ад жару…

Ах, знайсьці-б між дрэў, ля гор,
Ручаінкі бег самотны,
Супыніць бы смагі боль
І спачыць на ймху вільготным.



∗          ∗

Насоўвае пушча,
Магутнай, зялёнай сьцяной.
Уходжу у гушчу
Высока узьняўшыхся хвой.

Павага й зацішша,
Прасьветы ў павеці жывой,
І вецер кадыша
Страмкіх верхавін галавой.