Старонка:На ростані (1924).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

А вагонь ў ваблакох
Дагарэў і патух.

На лістох, на траве
Заблішчэла раса,
І ўзышла і жыве
Ў небе зораў краса,

Ціха ночка брыдзе —
Поўна чараў і сноў;
Чуцен сьмех ў грамадзе,
Што вяртае з палёў.

Пасьля працы цяжкой,
Дзень правёўшы ў касьбе,
Песьняй сумнай такой
Нехта цешыць сябе.

І плыве яна ў даль.
Над разлогам палёў,
Чуцен гора ў ёй жаль
І надзея бяз слоў.

А ў адказ на яе
То цішэй, то мацней
Пяе песьні свае
У гаі салавей.

Іх пачуеш, і ўраз
Дзіўны сум агарне,
І згадаеш ў той час
Аб сваей ты вясьне.

|}