Старонка:На ростані (1924).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Часам гутарку зачне,
Ці пяе нясьпехам,
Потым гляне на мяне
І абдорыць сьмехам.

Яе-ж погляд, яе сьмех…
Дзе ад іх мне дзецца?
Любіць сэрца… як на грэх,
Птушкай б‘ецца ў клетцы,

Чую, кажа: — не блажы,
Пакінь, міла, кпіны.
Калі любіш, дык скажы,
А ня муч хлапчыны!

|}



∗          ∗

Я кахаў… Ах, калісьці даўно я кахаў.
Аж тагды, калі моладасьць зьяла ў вачох,
Калі суму і смутку я, дужы, ня знаў,
І адвага кіпела ў грудзёх,
Шчэ тагды, аж тагды я кахаў.

Але зьбег і загінуў, як мара, той час.
Пагубляў я багацьці ўсе год маладых,
І сябе і жыцьцё праклінаю ня раз…
Толькі быццам пас зор залатых
На шляху маім сьвеціць той час!