Старонка:На ростані (1924).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

Іду няроўным, хібкім крокам,
За мной пануры іншых рад,
І боль на сэрцы крука крыкам,
І хварбіць горкім сьмехам рот.

Пажарам спаленыя далі
І над мінулым чадны дым…
Хто-ж ўверыўся любоўнай долі?
Хто-ж захаваў з нас яснасьць дум?

Яго-ж праз век нязьменны белі,
Ен для народаў ясны сон.
І я ім палагоджваў болі,
Я — год жахлівашалых сын!…

Дзіцяча-мудры, кволы Шэлі,
Дажджом блакіту сэрца зьлі: —
Майго жыцьця гайдае шалі
Рагочучы і мсьціва злы.

|}



∗          ∗

Узыйсьці на вогнішча натхненьня,
Над тайнасьцю вякоў гадаць;
Валодаць воляй да зьдзяйсьненьня
І ўмець, бязьмежна ўмець жадаць;

Перадбачаць далёкім вокам
І з нястрыванай яснатой;
Над хаосам і ночы змрокам
Апанаваць гармоньні глыбінёй;

І немым быць, і быць бязгучным,
І не знайсьці патрэбных слоў,
Ні абразоў, ні рымфаў лучных,
Ня выказаць тамячых сноў;