Старонка:На ростані (1924).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

НА РОСТАНІ.

На ростані дарогаў многа,
А лучнасьць іх — пахілы крыж.
І вецер лёгкі на разлогах,
І неба яснасьць, шыр і выш.

Ранейшай працы дасяганьні,
Наўкол — зялёныя жыта;
І сьвежасьць росаў сьветлых раньня,
І траў высокіх любата;

І так прывабны далі, далі
У задуме вечнай і смузе.
За той смугою думкі ў жалі,
Нязрадна, вечна у тузе.

І торба вось і кій дарожны: —
Пара ў пуціну мне даўно…
А я — нясьмелы і трывожны,
А я — на ростані адно.

1923.