Старонка:На ростані (1924).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

Беларусь — край замчышч, курганоў,
Дзе таяцца страхоцьці і звод,
Дзе русалкі выходзяць з віроў,
І начніцы вядуць карагод,
Дзе, пад шум каласоў, ведзьмары
На палетках заломы кладуць,
І ў Купальскую ноч у бары
Забабоны ў пацёмках снуюць…

|}


ПАЛІМІПСЭСТ.

Ёсьць рукапісы, зьмест якіх сьцярты ледзь знаць,
Ці на‘т другі напісан сэнс бязбожна,
Іх паліпмсэстамі прынята здаўна зваць,
І першы іхні змысл пайме ня кожны.

Краіна родная! Так сталася й з табой.
Багацьце й хараство твае прыроды
І прошласьць слаўную зьмяшаў чужак з гразёй
І словы вывеў гідкія для зводу.

Але народны дух, разьбіўшы мур турмы,
Здалеў вяковы бруд паганы зьмесьці.
І з дзіўнай любасьцю чытаем тое мы,
Што захавалася на палімпсэсьце.



∗          ∗

Мы любім даўныя паданьні,
Быліцы сівых песьняроў: —
Няхітры іх апавяданьні
Аб справах зьбегшых ўжо часоў;