Старонка:На рубяжы (1925).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

прад яго вачым на міг вывесілі нейкі многавобразны, але пералутаны малюнак. І яшчэ адна зьява, што так глыбока запала ў душу Сяргея і так моцна ўскалыхнула яе, - гэта сьмерць камандзіра іх батарэі. Яна, дапраўды, варта таго, каб яе адзначыць.

Бой, што называецца, кіпеў. Адны рады байцоў скошваліся, іх месца заступалі новыя і новыя рады-ланцугі.

Дзянікінцы лезьлі назойліва, лезьлі ўпарта, як раненыя драпежныя зьвяры, і нічога не магло іх стрымаць, бо тая позыцыя, якую займалі чырвоныя, была нязвычайна важна.

Батарэя, якою камандваў быўшы афіцэр, штабс-капітан Ваганаў, - чалавек нязвычайнае моцы душы, пустошыла рады насядаўшых дзянікінцаў. Сюды, на гэту батарэю, быў наведзен агонь трох бранявікоў і палявое батарэі. Але Ваганаў так умеў паставіць свае гарматы і так спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўнікаў не рабіў ніякае шкоды. К рашучаму моманту бою былі растрэлены ўсе снарады, і гэта батарэя была прымушана змоўкнуць.

- Братцы! - сказаў тады Ваганаў салдатам: - цяпер тут няма чаго рабіць. Трэба выратаваць гарматы!

Але дзянікінцы былі ўжо лізка і некалі было вывозіць гарматы. Перапалоханыя чырвонаармейцы кінуліся наўцекі.

- Прашчайце, таварышы! - гукнуў ім Ваганаў, а сам сеў на гарачае яшчэ цела гарматы.

Сеў, выняў партабак і закурыў. Сядзіць спакойна, аб чымсі думае і пускае тонкія клубочкі сіняватага дыму. Разьяраныя афіцэры-карнілаўцы ўварваліся на батарэю. Бачаць - на гармаце камандзір сядзіць, курыць, кудысь у прасторы глядзіць і іх не прымячае.

- Вы - камандзір батарэі?

- Я, - спакойна адказвае той.

- Вы прымушаны былі так метка страляць, ці вы гэта рабілі ад чыстага сэрца? - злосьмешна запытаў карнілавец.

- Мяне ніхто ня можа прымусіць, калі я гэтага не захачу сам, - чаканячы кожнае слова, прамовіў Ваганаў.