Старонка:На чужыне (1908). Аўтограф.jpg

Гэта старонка была вычытаная

На чужбине.

Навокала пышна цьвяты расцьвятаюць.
Маркотна бражу я межъ ихъ адзинокъ,
Ажъ бачу — мне синяй галоўкай кивае
Нашъ родны цьвяточэкъ, прастой василёкъ.

„Здароў быў, зямлячэ, схиліўшысь ў далине
Панура, нявесяла шэпчэ енъ мне; —
Ўспамянемъ жэ, дружэ, ў багатай чужбине
А беднай, далекай сваей старане“

Максимъ Б—вичъ. 1908 г.