Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

І неяк дзіўна: злавілі чужую, сялянскую, кабылу па дарозе, і зрабілася яна нашаю.

Пажарышча з краю вёскі. У пагарэлым садзе засталася зялёная дулька з багатым ураджаем фруктаў. Казакі ў часе прывалу, ня гледзячы на адданую нам раней забарону, зараз абтрэсьлі, і нас яшчэ пачаставалі, назваўшы за нясьмеласьць „шляпамі“.

Прыкра глядзець на чорныя дымныя галавешкі, балазе выяжджаем у поле. Прастор, наўпрэкі цеснай нямецкай культуры, шырокі. Тут, кажуць, і адбыўся самы бой. Поле цяпер пустое, голае, нуднае. У канаўках, з бакоў добрай брукаванай дарогі, там-а-там валяецца ўбогае шкумацьцё нашых салдат, быўшых у баі. Вось нейкая ніклая кучачка ля тэлеграфнага стаўпа… Першы бачаны мною труп. Наш забіты. Ляжыць ніц. Чэрап зьнесены — жах!..

Ізноў кучка дамкоў пад узгоркам, захаваная здалёку ад падарожнага дрэвамі. Завецца тож — Плятэн. Дзядок — немец сядзіць на лавачцы пад домам, друзьленькі, беленькі, сьлязьлівы. Болей — ні душы ўва ўсім пасёлку. Вось — нямецкая школа. Слаўны мураваны дом. У гародзе — процьма трусікаў. Ніхто на іх, нават з казакоў, ня галіцца. У сенцах валяецца паламаны веласіпэд. У кватэры ўсё кінута так, як было ў звычайным жыцьці. На стале стаіць недаедзены абед. На белым блюдзе многа катлет. Так хочацца іх зьесьці. А што, як атручаны? Выходзім… У чародным доме чарапковая страха разварочана знарадам. У гародзе на дарожцы забітая качка, а ў кустох шныхараць белыя, пушыстыя, як камочак