Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Павялі пад канвоем нашага пехацінца. Што такое? — Арыштаваны за грабежніцтва.

Часам вядуць палонных немцаў. Не глядзяць на нас, але на маленькім прывале я з адным разгаварыўся. Ён умее папольску, — пазнанскі немец, а можа абнямечаны паляк. Калі яго канваір, віхрасты казак, адышоўся, ён сказаў мне:

— Вашы хахлатыя такое зьвяр‘ё… (Так ён казаў пра казакаў).

— А мы аб вас так думаем, — адказаў я ў тон.

— Нашто вайна? — сказаў ён памаўчаўшы: — у Расіі і так зямлі няма куды дзяваць.

— Ваш кайзэр абвясьціў вайну.

— Не, ваш цар. А пан ест поляк? — з небясьпекаю ў голасе дадаў ён.

— Не… але ня бойцеся мяне, бо я не хачу вайны.

— Рускі народ добры, а казак бывае розны, — паправіў ён на ўсякі выпадак.

— Вярнуўся казак, і я пашоў к сваім, кіўнуўшы немцу галавою.

Прыехалі на прывал начаваць. Яхімчык раптам спомніў, што пражыў ня просты дзень, а спасаўскае сьвята. — „Жывэш, як нэхрісьць, на цій войні“… Але раздабыў сабе яблык і, памаліўшыся, разгаўляецца. А Беленькі, наш бязбожны юдзей, дражніцца з ім: „Яхімчык! Ты аддавай мне свае порцыі мяса: табе-ж спасаўкі, пост“. — „А ты, дурныця, можэ й сала зьіў-бы?“ — агрызаецца Яхімчык. Ён яшчэ ня ведае, што найсмашнейшая пажыва Беленькаму — якраз сала. — „Зараз будзем есьці й сала, друг Яхімчык! Зараз