Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

мерам, а пры ім у вакопчыку сядзеў старшы з двума лепшымі тэлефоністамі.

Кулі засыпаюць наш дамок. Вецьце на дрэве напалову пасечана. Камандзір толькі хрысьціцца пасьля кожнае каманды. Батарэя б‘ець і б‘ець бесьперастанку. Я баюся… Я нічога ня бачу скрозь запыленае з другога боку вакенца. Згіну бяз усякае карысьці. Кулі пабілі вакенца, калі я трошку адхінуўся. Хаваюся за комін, трасуся, атупеў. Над самаю страхою трахнуў знарад. Ахоплены дзікім страхам, засыпаны чарапкамі ад даху, бягу наніз. Каменем валюся ў вакопчык. — „Сьмерць прышла“, — шэпча адзін таварыш. Старшы гняўліва акідаець яго вокам. А камандзір за тонкім дрэўцам стаіць, прыкуты ля трубы і вугламеру… Толькі хрысьціцца часьцей. Гэты чалавек мае нязьмерную мужасьць. Я сьмялею. Кулі як-бы трошкі сьціхаюць. — „Па наступаючай кавалерыі!“ — праразьлівым голасам крычыць камандзір, хоць мы за два мэтры ад яго. Жах вісіць у паветры. Батарэя грукоча з перабоямі: штось там папсулася, — о, няшчасьце! — „Другое арудзьдзе засыпана знарадам!“ — чуем перарывісты голас па тэлефону, — „у пятым зьбіт прыцэл“. О, няшчасьце, няшчасьце! Мы цішэем, а кулямёты застракаталі з усіх бакоў. Наўкол перабягаюць пехацінцы. — „На вышкі!!“ — грозна роўкнуў на мяне камандзір, і ўсё ён хрысьціцца. Ізноў паўзу на вышкі, як загіпнотызаваны: сьмерць, дык сьмерць, абы ня мучыцца гэтак. О, не! не! Жыць хачу! Госпадзі, памілуй мя грэшнага! — і хочацца хрысьціцца, як камандзір, але рэшткі розуму сьцюдзёна