Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

Страх апанаваў мяне, я ўсхапіўся і, сагнуўшыся, пабег на ўсю сілу. Прыбег на хутар, на двор, аж там поўна батарэйцаў нашых раненых; ёсьць і пехацінцы, ляжаць усе на чыстай пасьцеленай саломцы. Цяжэй раненых несьлі ў хату. Ніхто ня мог сказаць мне дзе дзеўся камандзір, а батарэя ўжо ізноў страляла, значыцца, недзе ён выбраў новы наглядальны пункт і адтуль па тэлефону камандаваў. — „Калі-ж гэта пасьпелі кабель к яму працягнуць з батарэі?“ — зьдзівіўся толькі я і пабег к батарэйным тэлефоністам. Каля першага арудзьдзя мяне пераняў голас белавусага капітана Дыямантава, сядзеўшага ля прыцэлу, прыхінуўшыся задам да сталёвага шчыта-заслоны. Капітана гэтага я рэдка бачыў, бо ён доўгі час быў не ў батарэі, а дзесь яшчэ, у абозе ці што. — „Вольнапісаны!“ — крыкнуў ён, — „зьбегайце ў рэзэрвы: чаму не прысылаюць патронаў, няма ўжо чым страляць“. Я кінуўся назад, скрозь сад, туды, дзе стаялі перадкі. Там за капою саломы корчыўся ранены ездавы, а над ім стаялі зьбянтэжаныя таварышы. Я сказаў ім, што зараз трэба ехаць у рэзэрвы, а яны сталі даводзіць мне, што чалавека ім не хапае, няма як ехаць. Я, дурны, пабег назад к Дыямантаву і далажыў, што ездавыя кажуць: ня можна ім ехаць, чалавека бракуе. — „Шляпа ты!“ — злаяў мяне капітан, — „сам едзь або каго з санітараў пасадзі. Пшоў!“ Мне было сорамна і крыўда, што вымагаюць, як ад добра абучанага салдата, калі я яшчэ зусім слаба ведаю службу (прыехаў у батарэю месяц таму). Крыўду маю заглушыў страх, бо на мяне згары так і сыпалася адбітае ку-