Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

лямі з яблынак дробнае гальлё; ляталі кулі і ніжэй. Калі я прышоў, ездавыя ўжо паехалі без маёй помачы. Іх таварыш-ездавы сканаў. — „Трэба ж яго прыбраць“, — падумаў я і скіраваўся ў хату, дзе быў фэльчар. Санітар Лабкоў (што камандзір біў яго за вішні) захварэў, дык замест яго з санітарам Фэльдманам, нашым беларускім яўрэям, па забітага хадзіў я. Нясьлі пад сьвіст куль, кульгаючы між кустоў па садзе, а здаўся ён дужа цяжкім. Фэльдман агледзіўся, што нясём ня жывога, а мёртвага. Мы быццам згаварыліся і вывернулі яго з насілак пад яблыну); скуліўся ніц, як цяжкі мяшок, а самі шыбка пабеглі… Век сабе не дарую гэтай маладушнасьці, калі не сказаць — трусасьці, дзеля якой зьняважылі памяць таварыша. Потым фэльчар паслаў нас па раненага нумара, на прозьвішча Жукоўскага, к арудзьдзю падпаручыка Іванова. Падпаручык бадрыўся і падбадраў сваю арудзійную службу. Убачыўшы нас, ён як-бы вясёла кіўнуў мне галавою ад арудзійнага шчыта-заслоны, да якога туліўся плячмі, і нешта сказаў: „Нясіце, нясіце яго скарэй“ — ці што другое. Прынесьлі ўдачна і паклалі ў хаце, на ложак. Фэльчар зрабіў Жукоўскаму перавязку. Тады мы закурылі — фэльчар, ранены Жукоўскі і я. А Фэльдман ізноў некуды пабег глядзець, ці няма новых раненых. У хаце ляжаў, на ўзьдзіў мне, Шалапутаў. Месяц таму назад, калі я толькі прыехаў у батарэю, мяне зьмясьцілі ў аднэй палатцы з Шалапутавым. У той час гэта быў адважны ваяка на словах, хваліўся, што ён бывалы, бо прысланы ў батарэю з Віленскае вай-