Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

і нездаволена захрыпеў, скорчыўся… Такі-ж самы погляд кінуў на мяне цяпер Талстоў, бамбардзір-наводчык першага арудзьдзя. Я ўлавіў, як і фэльчар акінуў яго асаблівым поглядам, як глядзяць на людзей таго сьвету. Потым фэльчар з найвялікшаю ласкаю і далікатнасьцю падаў яму закураную цыгару, бо ён папрасіў курыць. — „За поўгадзіны памрэць“, — шапнуў мне фэльчар, калі мы адышлі ад яго. І праўда, калі я мінут цераз дзесяць ізноў прахадзіў міма, то ўбачыў, што ён, бедны, стаў сінець і памёртваму заплюшчыў вочы. Асколак гранаты пасек яму кішкі. Яшчэ цераз колькі мінут падышоў фэльчар, палажыў руку на яго грудзі і потым пераксьціў, як нябожчыка: „Каб ня так быў наеўшыся ўчора рознай зеляніны, то можа-б і вытрымаў“, — сказаў ён. Гэтая сьмерць зрабіла на мяне гнятучае ўражаньне, я нават стаў меней баяцца куль і знарадаў. А яны ізноў пасыпаліся. Адзін пялёхнуўся ў сажалку на самым падворку — і не ўзарваўся. Чорны дым ад знарадаў заслаў паветра і ўкрыў сіняе неба, дзе чыркала крыльлем бесклапотная і сьмелая ластаўка.

Гляджу: гадзіньнік стаіць на 11½. Шкло пабіта, стрэлкі пагнуты. Калі й дзе ўдарыў — ня ведаю. Ах, каб ужо барджджэй скончылася гэтае пекла! — прашу я няведамую сілу. — Сьві-і-ж-ссь! — куля праляцела над самым вухам. Хаваюся за сьценку. — „Дзе-ж нашы галоўныя сілы?“ — стогнуць там запасьнікі. Усе яны хочуць жыць, каб вярнуцца карміць свае сем‘і і даглядаць гаспадарку. А я атупеў, страціў яснасьць думкі і чуцьцё вайсковае па-