Старонка:Новае аб Багушэвічу (Бэндэ).pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

шэннях, і Кузьмін не выкарыстаў, і яны засталіся невядомы чытачам. А між тым рэзалюцыі і надпісы на прашэннях Багушэвіча і некаторыя іншыя матэрыялы са студэнцкай справы Багушэвіча маюць велізарнае значэнне для вывучэння яго біяграфіі. Больш таго, з некаторых дакументаў Кузьмін зрабіў зусім неапраўданыя вывады і тым самым стварыў новую легенду аб тым, што Багушэвіч, быццам-бы, «каб пазбегнуць расправы адміністрацыйнай улады, ён паспешліва паехаў з Пецярбурга». Інакш кажучы, Кузьмін сцвярджае, што Багушэвіч уцёк з Пецярбурга, каб не быць пакараным. Гэта - легенда. Багушэвіч не быў настолькі палахлівы, як гэта здалося І. Кузьміну. Ніжэй мы убачым, што сцверджанне Кузьміна з'яўляецца выдумкай.

І. Кузьмін знайшоў у Дзяржаўным гістарычным архіве Ленінградскай вобласці

«Дело № 95
Правления
Императорского
С-Петербургского Университета о принятии в число студентов Франца Богушевского.
Начато 15 сентября 1861 г.
Кончено 16 ноября 1861 г.»

Апісаўшы змест справы № 95, І. Кузьмін заявіў: «Іншых спраў, якія маюць якое-небудзь дачыненне да Багушэвіча, у архіве не адшукана». Мы пазнаёміліся не толькі з зместам справы, якую апісаў І. Кузьмін, але і з метадам адшукання архіўных спраў, якія ўжываў Кузьмін. Пры тым метадзе, каторым карыстаўся Кузьмін, сапраўды больш нічога знайсці нельга было. А між тым у фондзе С.-Пецярбургскага універсітэта ёсць яшчэ справы, якія маюць непасрэднае дачыненне да Багушэвіча і абвяргаюць здагадкі і сцверджанні Кузьміна, каторыя ён зрабіў на падставе павярхоўнага знаёмства з фондам і з гісторыяй універсітэта.

Для таго, каб нашы чытачы і навуковыя работнікі самі мелі магчымасць зрабіць патрэбныя ім вывады, мы лічым неабходным надрукаваць цалкам усе дакументы і матэрыялы (за выключэннем матрыкула), якія знаходзяцца ў справе Багушэвіча. Разам з публікацыяй дакументаў з другой справы, якая знойдзена намі, мы зробім папраўкі ў вывадзе Кузьміна. Усе дакументы і матэрыялы падамо так, як яны напісаны, на рускай мове, але па сучаснай арфаграфіі.

I.

Справка. По журналу Правления Санкт-Петербургского Университета.

15 сентября 1861 года Франц Богушевский, из дворян, 21 лет, католического вероисповедывания, принят в число студентов в 1 курс, по математическому разряду, о чем 5 октября сообщено Совету Университета за №2305, инспектору студентов за № 2306 и бухгалтерии правления за № 2307.

Смотри дело о принятии в студенты, начавшееся 16 января 1861 г.[1]

II.

Его Превосходительству Господину Ректору С.-Петербургского Императорского Университета, Тайному Советнику и Кавалеру Петру Александровичу Плетневу.

Кончившего курс Виленской
Губернской Гимназии,

Франца Казимировича сына

Богушевича.
Прошение

Побуждаемый ревностным желанием продолжать образование в высшем учебном заведении, имею честь покорнейше просить Ваше Превосходительство принять меня в число студентов С.-Петербургского Императорского Университета по Математическому факультету.

При сем имею честь представить следую щие документы:

а) Аттестат об окончании курса наук в Виленской Губ. Гимназии за № 1097.

в) Свидетельство о происхождении от Виленского Депутатского собрания за № 362.

с) Метрическое свидетельство о рождении за № 43.

26-го июля
1861 года
Г. Вильно.
Франц Казимиров сын Богушевич.

[2]

Паміж апошнім радком прашэння і подпісам напісаны, але перакрэслены наступныя словы:

«Свидетельство о происхождении и ме-

  1. Ленінградскі абласны архіў, справа 95. аркуш 1.
  2. Там-жа, аркуш 2.