Старонка:Новае аб Багушэвічу (Бэндэ).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

рыцца ў дакуменце (II, V, VI). Таксама невядома дакладна, калі прыехаў Багушэвіч у Пецярбург. Як відаць з закрэсленай дапіскі к прашэнню (ІІ), 5 верасня 1861 г. ён быў ужо ў Пецярбургу. Мабыць, у гэты дзень ён і падаў прашэнне і дакументы, хаця і напісаў абодва прашэнні яшчэ ў Вільні 26 ліпеня.

Зусім бясспрэчна, што Багушэвіч ва універсітэце фактычна не вучыўся, або праслухаў усяго толькі некалькі лекцый. З 20 верасня, як ён кажа ў сваім прашэнні ад 13 лістапада (VIII), ён хварэў і не меў магчымасці атрымаць матрыкул. Такім чынам, можна гаварыць, што Багушэвіч паступаў у Пецярбургскі універсітэт, лічыўся яго студэнтам, але гаварыць, што ён вучыўся ва універсітэце - няма ніякіх падстаў.

Аднак разам з тым паўстае рад пытанняў. І першае з іх - чаму Багушэвіч пакінуў універсітэт? Ці можна паверыць яго прашэнню ад 13 лістапада, у якім ён спасылаецца на хваробу і пецярбургскі клімат? Ці не быў пецярбургскі клімат шкодны яму, як у свой час Пушкіну («Там гулял и я, но вреден север для меня»)?

Пры адказе на гэтыя пытанні трэба мець на ўвазе тое, што якраз у 1861 годзе, у лютым месяцы, пачаліся ва універсітэце так званыя «беспарадкі». Увосень 1861 г. «беспарадкі» прынялі настолькі бурны характар, што ў іх удзельнічалі ўсе студэнты універсітэта. Вышэйшае начальства не на жарт занепакоілася. Ужо ў верасні пачаліся рэпрэсіі супроць тых студэнтаў, якія адмаўляліся ўзяць матрыкулы і падначаліцца універсітэцкім «Правілам». Лік зволеных з універсітэта студэнтаў ужо ў кастрычніку перавысіў 200 чал. (Кузьмін называе зусім непраўдзівыя лічбы). І вось тут паўстае пытанне:

Ці прымаў які-небудзь удзел ва універсітэцкіх падзеях Багушэвіч?

І. Кузьмін адказвае на гэтае пытанне наступным чынам:

«Для прамога адказу на гэтае пытанне няма ніякіх матэрыялаў. У спісах пацярпеўшых за «беспарадкі» студэнтаў прозвішча Багушэвіча не значыцца, хаця сярод 224 пацярпеўшых ёсць і 53 студэнты першага курса».

І. Кузьмін звярнуў увагу на паметку алоўкам на прашэнні Багушэвіча, што дакументы адасланы обер-паліцмейстару. У прыпісцы алоўкам памечаны і нумар (2479), за якім яны адасланы. Замест таго, каб адшукаць копію адносіны за паказаным нумарам, Кузьмін пачаў гадаць, якому обер-паліцмейстару-Віленскаму ці Пецярбургскаму-адасланы дакументы Багушэвіча. Замацаваўшыся, нарэшце, на думцы, што «асабістыя дакументы Багушэвіча былі затрэбаваны пецярбургскай паліцыяй, І. Кузьмін прышоў да наступнага вываду: «Багушэвіч у нейкай форме меў дачыненне да справы студэнцкіх «беспарадкаў» 1861 года. Каб пазбегнуць расправы адміністрацыйнай улады, ён паспешліва паехаў з Пецярбурга, атрымаўшы з канцылярыі універсітэта толькі частку дакументаў і не атрымаўшы астатніх таму, што яны былі ўжо ў руках паліцыі».

Усё гэта, вядома, фантазія. Па-першае, няпраўда, што ў спісах пацярпеўшых за «беспарадкі» студэнтаў няма прозвішча Багушэвіча. Па-другое, няпраўда, што Багушэвіч уцёк з Пецярбурга і не атрымаў тых сваіх дакументаў, якія былі ў руках паліцыі.

У тым-жа Дзяржаўным гістарычным архіве Ленінградскай вобласці, у тым жа фондзе № 14, дзе захоўваецца і справа № 95, але ў другой звязцы (№ 3897). захоўваецца «справа» № 12/31-а канцылярыі па студэнцкіх справах С.-Пецярбургскага універсітэта.

Аб беспарадках. Пачата гэта справа 13 лютага 1861 г. і скончана 16 красавіка 1864 г.. Вось у гэтай справе на аркушы 96 і знаходзіцца копія адносіны № 2479, пры якой былі адасланы обер-паліцмейстару дакументы Багушэвіча.

Адносіна датавана 17 кастрычніка 1861 г. ад імя рэктара універсі-