Старонка:Новае аб Багушэвічу (Бэндэ).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

робы і што пецярбургскі клімат не спрыяе яго здароўю. У чым тут справа? Для канчатковага адказа на гэтае пытанне патрэбны дакументы, якія пакуль што не знойдзены, калі наогул яны ёсць дзенебудзь. Можна думаць, што тым пасведчаннем ад доктара, якое Багушэвіч прыклаў да свайго прашэння ад 13 лістапада, яму удалося давесці ў паліцыі, што ён не датычны да «беспарадкаў» і тым самым атрымаць права, узяўшы дакументы, застацца студэнтам.

Яно, мабыць, так і было. А тое, што ён трапіў у спіс распісаўшыхся ў атрыманні дакументаў, магло стацца механічна. Аднак, як сведчаць рэзалюцыя і надпісы на прашэнні ад 13 лістапада, ва універсітэце не асабліва верылі ў пасведчанні доктара. У надпісу на прашэнні сказана: «Выдать свидетельство скорее», a рэзалюцыя гаворыць, што «свидетельство должно показать, что студент уволен по собственному прошению», што «по болезни не имевший возможности получить матрикул».

У звальніцельным пасведчанні, якое 17 лістапада атрымаў Багушэвіч, словы, якімі гаворыцца аб прычыне звальнення «По прошению», напісаны наўмысля вялікімі літарамі і ў разрадку. Калі прыняць пад увагу і той факт, што доктарскае пасведчанне Багушэвіч не пакінуў у справах, а забраў з сабой, то можна напэўна сцвярджаць, што «цяжкая хвароба» — гэта толькі удалы ход, а на справе не яна была прычынай ухода Багушэвіча з універсітэта.

Як вядома, першыя выданні твораў Багушэвіча вышлі не ў Расіі, а за мяжой. Зборнік «Дудка беларуская» надрукаваны ў Кракаве, у 1891 г., другое выданне ў 1896 г., а другі зборнік «Смык беларускі» у Пазнані, у 1894 г.

У 1898 г. у Віленскую ўнутраную цэнзуру паступіў зборнік апавяданняў Ф. Багушэвіча пад назвай «Белорусские рассказы Бурачка». Віленскі цэнзар не адважыўся сам даць дазвол Віленскай губернскай друкарні друкаваць творы Багушэвіча, хаця фармальнай забароны друкаваць творы на беларускай мове не было. Віленскі цэнзар, прыняўшы пад увагу забарону друкаваць кніжкі на ўкраінскай мове, вырашыў за лепшае запрасіць Галоўную управу па справах друку. У сваёй адносіне віленскі цэнзар запытаўся ў Галоўнай управе, ці можна друкаваць творы на беларускай мове, і адначасова выказваў спасцярогу, ці няма ў факце друкавання твораў на беларускай мове тэндэнцыі стварыць беларускую культуру і тым самым падарваць адзінства і палітычную магутнасць дзяржавы. Вось гэты дакумент. «Паколькі ў штаце Галоўнай управы па справах друку, пісалася ў адказе віленскаму цэнзару, — няма цэнзара для твораў на беларускай мове, пастолькі і няма каму цэнзураваць прысланы зборнік «Белорусские рассказы Бурачка», а без папярэдняй цэнзуры кніжку друкаваць нельга. Галоўная управа па справах друку, атрымаўшы адносіну віленскага цэнзара і рукапіс зборніка апавяданняў Багушэвіча, адказала віленскаму цэнзару чыста фармальна, не закранаючы тых палітычных пытанняў, якія ўзняў віленскі цэнзар. Гэта азначала, што Галоўная управа па справах друку фактычна забараніла друкаванне зборніка Багушэвіча.

Гэта была першая афіцыйная забарона друкавання твораў Ф. Багушэвіча ў Расіі. У 1907 г. беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца», заснаваная ў 1906 r. у Пецярбургу, распачала выданне серыі «Беларускія песняры». Суполка заключыла умову з К. Пянткоўскім — гаспадаром друкарні, якая знаходзілася на Вялікай Пад'ячэскай вул. № 22. У тым-жа 1907 г. вышаў з друку першы том з серыі «Беларускія песняры», які склаўся з зборніка вершаў Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» (гэта было трэцяе выданне «Дудкі»). У 1908 г. у чацвертым томе «Белару-