Старонка:Новае аб Багушэвічу (Бэндэ).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

скіх песняроў» вышаў другі зборнік вершаў Багушэвіча «Смык беларускі» (гэта было другое выданне «Смыка»). Як і ўся серыя «Беларускія песняры», так і тт. І і IV былі надрукаваны лацінкай. Кніжкі вышлі з друку і паступілі ў продаж. Трапілі яны і ў віленскія кнігарні. І вось тут-та і пачалася досыць доўгая гісторыя ганення на іх. Віленскі часовы камітэт па справах друку убачыў у факце надрукавання кніжак Багушэвіча палітычнае злачынства і парушэнне існуючых правіл аб друку і зараз-жа накіраваў абедзве кніжкі ў Пецярбургскі камітэт па справах друку, звярнуўшы увагу апошняга на «недазваліцельны» змест іх. Атрымаўшы зборнік Багушэвіча, С.-Пецярбургскі камітэт па справах друку зараз-жа налажыў на іх арышт. 8 кастрычніка 1908 г. адносінамі №№ 2332 i 2334 Пецярбургскі камітэт па справах друку паведаміў аб сваім рашэнні Пецярбургскага граданачальніка і ў абодвух адносінах прасіў яго зрабіць «соответствующее распоряжение». У той-жа дзень Пецярбургскі камітэт па справах друку адносінамі за №№ 2333 i 2335 паведаміў аб фактах налажэння арышту на кніжкі Багушэвіча пракурору С.-Пецярбургскай судовай палаты. У абодвух адносінах Пецярбургскі камітэт па справах друку пісаў пракурору, што «Мотивированное информирование» будет даслана дадаткова.

Разгляд зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі», а таксама і даклад аб іх на паседжаннях камітэта, быў даручаны цэнзару М. С. Вержбіцкаму.

16 кастрычніка 1908 г. цэнзар М. С. Вержбіцкі напісаў заключэнне на зборнік «Дудка беларуская», якое далажыў камітэту, а 19 кастрычніка ўжо было гатова і заключэнне на зборнік «Смык беларускі». С.-Пецярбургскі камітэт па справах друку цалкам згадзіўся з думкамі Вержбіцкага, зацвердзіў яго даклады і накіраваў іх ад свайго імя пракурору судовай палаты, як «мотивированное информирование», а копіі іх-у Галоўную управу па справах друку. Так узнікалі чатыры справы з іх дзве:

«По возбуждению судебного преследования против виновных в напечатании брошю ры на белорусском языке (польским шриф том) п. 3. «... Дудка беларуская Мацея Бурачка (Пранцышка Багушэвіча)...» і дзве — «О возбуждении судебного преследования против виновных в напечатании брошюры на белорусском языке (напечатано польским шрифтом) «... Смык беларускі, Сымона Рэўкі з-пад Барысава (Пранцышка Багушэвіча). Выданне другое папраўленае...»

Гэтыя справы захоўваюцца ў Цэнтральным Дзяржаўным гістарычным архіве ў Ленінградзе. (Фонд - С.-Пецярбурскі камітэт па справах друку, справа № 177, 1908 г.. Справа № 179, 1908 г., фонд-канцылярыя Галоўнай управы управы па справах друку, справа № 1607, 1908 г., справа № 1609).

У 1927 г. Яўгені Хлябцэвіч у артыкуле «Царскі суд над творамі Ф. Багушэвіча» (часопіс «Узвышша», № 3, 1927 г., ст. 147-150) «на аснове ўспамінаў» расказаў, як судзілі выдаўцоў зборнікаў твораў Багушэвіча і як адвакат Гольдштэйн абараняў іх. Хлябцэвіч, не маючы дакументаў, натуральна, не мог назваць дату i перадаць змест абвінаваўчага акта. У знойдзеных намі архіўных справах знаходзяцца ўсе тыя матэрыялы, якія леглі ў аснову абвінаваўчага акта. Так званы абвінаваўчы акт, аб якім гаворыць Хлябцэвіч, быў нечым іншым, як заключэннямі цэнзара М. С. Вержбіцкага, якія былі накіраваны пракурору судовай палаты ў выглядзе «мотивированного информирования» С.-Пецярбургскага Камітэта па справах друку. У названых вышэй архіўных справах знаходзяцца апрача рознай перапіскі: даклады цэнзара Вержбіцкага аб «Дудцы беларускай» і «Смыку беларускім», напісаныя яго рукою, чарнавікі адносін С.-Пецярбургскага камітэта пракурору С.-Пецярбургскай судо-