У іншых сваіх вершах Купала паміж гарачых закліканьняу да барацьбы за лепшае жыцьце, часта імкнецца увысь—к сонцу, к зорам:
«Гэй наперад покі сэрца |
Або:
«Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці |
Гэтае імкненьне паэты сьведчыць аб тым, што Купала ня адмяжоувау нацыянальнага адраджэньня ад сацыяльнай свабоды, а ставіу яго у цесную сувязь з апошнім. Ужо у адным з старэйшіх сваіх вершау «Песьня званара» паэта кажа аб сабе як аб званары, на кліч якога зойдуцца усе тыя, «што цярпяць і цярпелі».
У сваіх драматычных творах Купала адбівае тыя-ж матывы як і у сваіх лірычных творах, але карыстаецца сымбалем для выяуляньня сваей думкі. У драме «Раскіданае гняздо» гэтае гняздо зьяўляецца сымбалем Беларусі разбуранай у часы вайны, а незнаемы заклікаючы усіх на вялікі сход есьць кліч да рэвалюцыі.
Мінулая старасьветчына Беларусі яскрава адбівалася у творах Купалы, які асьветляу яе, у перадачы народных баек і лягэндау, як напрыклад: «Курган», «Машэка» і інш.
Есьць у Купалы і лірычныя творы, у якіх паэта адбівае свае уласныя настроі й пачуцьці.