Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/15

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Ды йшоу квяцістай рауніною
З мурожнай слаунаю травою
І зьяу на сонцы у пералівах
Пяшчотных тонау. Як на нівах
Жыта, збажынка легка гнуцца
І людзям радасна сьмяюцца
Сваім прыемным, мілым сьпевам.
Пад легкім ветрыка напевам,—
Так гнуцца, гойдаюцца травы,
Як пройме вецер іх ласкавы
І пойдуць хвалі травяныя
Э прыемным сьпевам чарадою,
Зашэпчуць краскі між сабою
Нібы дзяучаты маладыя».

|}

або:

«З за вокан ноч глядзіць маўкліва
І гэта ноч як бы жывая,
І быццам нешта яна знае
Але аб тым казаць ня хоча
Бо на размовы не ахвоча».

Водгук на гэтыя элемэнты мы знойдзем амал што ува усей паэзіі Коласа.

Што датычыцца прозы Коласа (Тараса Гушчы), то у ей ен зьяўляецца праудзвым рэалістым і абаронцам беларускага адраджэньня. У апавяданьні «Дудар» ен дау добры адказ усім, хто лічыу адсутнасьць пасьведчаньняу, аб беларускай паэзіі няздольнасьцю беларусау да яе. У другіх апавяданьнях ен малюе розные адценьні псыхікі беларуса.

Наагул, творчасьць Коласа павінна быць адзначана як творчасьць нацыянальная. У ей як у люстры адбіваецца прырода Беларусі, дух і характар яе ся-