пісаў ня многа, але затое па яксьці яго творы вельмі каштоуны. Усе яго творы прасякнуты глыбокімі сацыяльнымі матывамі, якія пазней уступаюць месца матывам буйна—рэвалюцыйным («Гольгофа», «У час барацьбы»). У часы змаганьня з царскім уціскам Шантыр будзіу працоуны беларускі народ да змаганьня зім, а у час перамогі спрауляу урачыстасьць вызваленаму народу.
Побачі з гэтымі пісьменьнікамі, якія увялі у хвалю адраджэньня элемэнты пралетарскасьці, працавалі й другія пісьменьнікі, якія йшлі тэй-жа дарогай, але кожны у сваім асобным напрамку, як з боку зьместу так і формы.
Так, напрыклад, творчасьць К. Буйла (настауніца) складаецца выключна з лірычных напевау і уласных перажыткаў, але мае і араджэнцкія матывы (верш «Люблю»); творчасьць У. Галубка (служачы) складаецца часткай з вершау, але, галоуным чынам, з п‘ес. Апасля Галубок зусім захапляецца гэтай працай і сам становіцца артыстым. Ня дадаючы нічога новага у вершах, Галубок у пьесах вызначаецца як вялікі народалюбца, выяўляючы перед чытагом усе падрабязкі жыцьця абяздоленага мешчаніна, або бяспрытульнага сярмяжніка, зьвяртаючы увагу на гэтых няпрыметных асоб.
Праца пісьменьнікаў адражэнцау усе больш і больш пашыраючыся дала свае вынікі і вось да беларускіх пісьменьнікау з кожным годам далучаюцца усе новыя і новыя асобы з розных бакоу, якія падхопліваюць галоуны матыу адраджэньня Беларусі. Між іншымі трэба адзначыць паэтау разначынцаў М. Багдановіча і А. Паўловіча, паэта мяшчаніна—З. Бя-