Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

старых: М. Чарот, А. Гурло, Я. Гушча, А. Дудар, Л. Якімовіч, А. Бабарэка, Анат. Вольны, Е. Александровіч, Н. Чарнушэвіч, П. Трус, А. Чубар, Я. Журба і шмат іншых.

Мэтай гэтага аб‘яднаньня зьяуляецца утварэньне новае літаратуры працоунай клясы, якая адпавядала-б ідэям сучасьнась і—агульная праца, барацьба за сусьветную камуну. Гэта шуканьне новых вобразау, новага зьместу, таксама і адпаведных новых формау, характарызуе усю працу пісьменьнікау «Маладняка». Казаць аб кожным паасобку немагчыма, таму, што пэунага выяуленьня асаблівасьцяу кожнага з іх яшчэ ня можна адзначыць. Праца іх знаходзіцца яшчэ у пэрыядзе шуканьня і некаторыя з іх стоячы на грунце адмоўных адносін да усяго «старога» у папярэдняй літаратуры шмат пахіліліся у бок расійскіх імажыністых, уплыу якіх выразна адчуваецца на іх творчасьці.

Аднак жа, наагул, трэба сказаць, што усе яны аб‘яднаны шчырым пажаданьнем адшукаць гэтыя новыя пуціны і сьцежкі клясавае пралетарскае літаратуры і пераробіць яго у шырокі шлях літаратуры дапасаванай да патрэб формау жыцьця новага уладара і гэроя гэтага жыцьця пролетара-рабочага.

Гэтае шчырае імкненьне да новай творчасьці, а таксама адзначыушаяся здольнасьць часткі гэтых пісьменьнікау, дае магчымасьць верыць, што праца «Маладняка» павінна узбагаціць беларускую літаратуру новым нячуваным яшчэ словам.

Творы маладнякоуцау друкуюцца у розных часопісях і выходзяць асобнымі зборнікамі.