Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

з маленства паэта цікавіуся кніжкамі, чым і папауняу свае разьвіцьце. Рана ен пачау і пісаць вершы. Сьпярша ён пісаў па польску, а пасьля перайшоў на беларускую мову. З часу выхаду «Нашае Нівы» Я. Купала пачынае у ей зьмяшчаць свае творы і адразу займае у ей галоўнае месца. Пасьля творы яго выдаваліся й паасобку у зборніках. Па гэты час выйшлі зборнікі: «Жалейка»—(1908 г.), «Гусьляр»—(1910 г.), «Шляхам жыцьця» — (два выданьні 1913 г. і 1923 г.) І «Спадчына» — (1922 г.) і тры паасобныя выданьні п‘ес: «Адвечная песьня» — драматычныя абразкі у XII зьявах, «Сон на кургане» — драматычная паэма у 4 абразох і «Раскіданае гняздо»—драма у 5 актах.

Творчасьць Я. Купалы разностайная. Ён піша байкі, паэмы й драматычныя творы, але найбольш вершы. Яго вершы выдаюцца глыбокай ідзевасьцю, дасканалай тэхнікай і чаруючай мэледыяй. Зьместам сваім усе творы Купалы круцяцца каля адзінага стрыжаня—нацыянальнага адраджэньня бацькаушчыны Беларусі. Але гэта ідэя, якой захоплены поэта, ня мае у Купалы вузка — шавіністычнага характару, а знаходзіцца у цеснай сувязі з сацыяльным становішчам бацькаушчыны проці якога паэта моцна абураецца.

Малюючы у значнай частцы сваіх вершаў цяжк палітычны і аканамічны стан беларусау, іх цемру й гаротнае жыцьце (як напр. вершы: «З песьняў белар. мужыка», «З песняў мужыцкіх», «Жніво», «А хто там ідзе» і інш., Купала заклікае свой народ абудзіцца ат шматвяковага сну і моцна абураецца на той панскі уціск на той «сьвіст данош-