Старонка:Новыя матэрыялы аб Янку Лучыне.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

год. У гімназію ён паступіў, як гаворыцца ў атэстаце, «из домашнего воспитания» і быў прыняты ў трэці клас Мінскай класічнай гімназіі. У гімназіі Неслухоўскі правучыўся пяць год, па 19 чэрвеня 1870 года, і скончыў «полный курс гимназических наук». Згодна адзнак, упісаных у атэстат, Іван Неслухоўскі вучыўся у гімназіі пасрэдна. Толькі па трыганаметрыі, фізіцы і касмаграфіі ён меў адзнакі «весьма удовлетворительные».

Пасля сканчэння гімназіі Іван Неслухоўскі, у жніўні 1870 г. паехаў у Пецербург, каб паступіць ва універсітэт. Прыехаўшы ў Пецербург, ён пасяліўся на Васільеўскім востраве, па Наберажнай Малай Невы, у доме Жукава, кв. № 43, інакш — Сярэдні праспект, дом № 1 (10). 5 жніўня ён падаў на імя рэктара С.-Пецербургскага універсітэта наступнае прашэнне:

«Его Превосходительству Господину Ректору

Санкт-Петербургского Университета.

Окончившего курс Минской Классической

Гимназии Ивана Неслуховского

.

ПРОШЕНИЕ.

Желая продолжить своё образование в Университете, прошу Ваше Превосходительство зачислить меня в число студентов математического факультета и разряда.

При этом прилагаю свои документы: аттестат, свидетельство о происхождении и метрическую выпись.

Иван Неслуховский.

1870 года Августа
5-го дня.
Адрес: Васильевский остров,
Набережная Малой Невы, Дом Жукова, кв. № 43»
[1].

На левым баку прашэння ўздоўж нехта напісаў: «Русская словесность 5. Математика уд. 31 Августа определяю зачислить Неслуховского в студенты 1-го курса Математического разряда». З гэтай паметкі відаць, што Неслухоўскі здаваў уступныя іспыты па рускай славеснасці і матэматыцы. На гэтым-жа прашэнні, у левым рагу зверху, рукою Неслухоўскага напісана: «Установленные правила для студентов получил и обязуюсь их выполнять. Иван Неслуховский».

3 31 жніўня Іван Неслухоўскі стаў студэнтам матэматычнага факультэта і разрада С.-Пецербургскага універсітэта і з 1 верасня пачаў слухаць лекцыі. Аднак за слуханне лекцый патрэбна было плаціць, а матэрыяльнае становішча сям’і было не так доб-

  1. Дзяржаўны Гістарычны Архіў Ленінградскай обласці. Фонд 14, св. 1162. справа 16655, ліст 3.