Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

кніжнае пытаньне, дык ня можа нічога зрабіць, як самае малое дзіця. Яго выхаванка Кася, што ня хоча ісьці працяробленаю сьцежкаю, шукае свайго шляху ў жыцьці, просіць у яго дапамогі. «Дапамажэце! — наўзрыд плакала яна… — Вы-ж мой бацька, мой адзіны сябра! Вы разумны, адукаваны, доўга жылі. Вы былі настаўнікам! Кажэце-ж: што мне рабіць?» А разумны, адукаваны настаўнік, сябра, бацька толькі разводзіць рукамі: «Дапраўды, Кася, ня ведаю… Давай, Кася, сьнедаць». І гэта «ня ведаю» перарабляе на пустэчу ўсё жыцьцё і самога профэсара. Тады як гэта чалавек з вышэйшай адукацыяй.

Уражаньне яшчэ большае пустэчы, зьбянтэжанасьці і бездапаможнасьці бывае ў нас тады, калі замест гэтага професара мы спатыкаемся з якою гераніяю з апавяданьня «Княгіня» ці з купцом з апавяданьня «Бяда» ці хлапчуком-гімназістым з апавяданьня «Уладзік».

На сумныя думкі наводзіць княгіня, што эксплёатуе тысячы людзей і разважае пра тое, як яе давядуць да жабрацтва і пакінуць, як усе людзі, колькі іх ёсьць на сьвеце, будуць нападаць на яе, пушчаць плёткі, сьмяяцца, як яна адмовіцца ад сваёй княскае годнасьці, ад раскошы і грамады, пойдзе ў кляштар і нікога ніводным словам ня ўпікне; яна будзе маліцца за ворагаў сваіх, і тады ўсе раптам зразумеюць яе, прыдуць прасіць прабачаньня, але ужо будзе позна…

І калі гэта ўсяго сьмешна, дык ужо ня сьмешнае, а жудаснае ўражаньне пакідае ў чытачоў гісторыя