Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

Калі ў чалавеку няма таго, што вышэй і мацней ўсіх знадворных уплываў, дык, сапраўды, даволі яму добрага катару, каб згубіць роўнавагу і ўбачыць у кожнай птушцы саву, у кожным гуку чуць сабачую брахню і ўвесь яго пэсымізм або оптымізм[1] з яго вялікімі і малымі думкамі ў гэты час мае значэньне толькі сымптому і больш нічога.

Я пераможаны. Калі гэтак, дык няма чаго мне яшчэ думаць, болей, няма чаго гаварыць. Буду сядзець і моўчкі чакаць, што будзе.

Раніцою калідорны прыносіць мне гарбату і нумар мясцовай газэты. Машынальна я прачытваю абвесткі на першай балонцы, перадавую, вытрымкі з газэт і часопісаў, хроніку… Між іншым у хроніцы я знаходжу такое: «Учора на хуткім цягніку прыехаў у Харкаў наш вядомы вучоны, заслужоны профэсар Мікалай Сьцяпанавіч такі-та і спыніўся ў гэткім-та готэлі».

Напэўная, вядомыя іменьні ствараюцца на тое, каб жыць асобна, ад тых, хто іх мае. Цяпер маё імя бесклапотна гуляе па Харкаве; месяцы праз тры яно, напісанае залатымі літарамі на магільным помніку, будзе блішчаць, як само сонца — і гэта ў той час, калі я буду ужо ўкрыты мохам…

Лёгкі стук у дзьверы. Некаму я патрэбен.

— Хто там? Уваходзьце!

Дзьверы адчыняюцца, і я, зьдзіўлены, раблю крок

  1. Оптымізм — бадзёры, жыцьцярадасны погляд на жыцьцё.