Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

твару ўжо сухі, суровы… Я гляджу на яе, і мне сорамна, што я шчасьлівейшы за яе. Адсутнасьць таго, што таварышы-філëзофы называюць агульнай ідэяй, я заўважыў у сабе толькі незадоўга перад сьмерцю, у канцы сваіх дзён, а душа-ж гэтай небарачкі ня ведала і ня будзе ведаць прытулку ўсё жыцьцё, усё жыцьцё!

— Давай, Кася, сьнедаць, — кажу я.

— Не, дзякуй, — адказвае яна холадна.

Яшчэ адна хвіліна праходзіць у маўчанцы.

— Не падабаецца мне Харкаў, — кажу я. — Надта ўжо шэры. Нейкі шэры горад.

— Але, бадай што… Няпрыгожы… Я ненадоўга сюды… па дарозе. Сягоньня-ж ад’яжджаю.

— Куды?

— У Крым… не — на Каўказ.

— Так. Надоўга?

— Ня ведаю.

Кася ўстае і, холадна ўсьміхнуўшыся, ня гледзячы на мяне, падае мне руку.

Мне хочацца запытаць. — «Значыцца, на пахаваньні ў мяне ня будзеш?» Але яна не глядзіць на мяне, рука ў яе халодная, нібы чужая. Я моўчкі праводжу яе да дзьвярэй. От яна вышла ад мяне, ідзе па доўгім калідоры, не аглядваючыся. Яна ведае, што я гляджу ёй у сьлед і, напэўна, на паваротцы азірнецца.

Не, не азірнулася. Чорнае адзеньне ў апошні раз мільганула, заціхлі крокі… Бывай, маë золатца!