Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/104

Гэта старонка не была вычытаная

НЯПРЫЕМНАСЬЦЬ

Земскі доктар Рыгор Іванавіч Аўчынікаў, чалавек гадоў 35, хударлявы і нэрвовы, вядомы сваім таварышам невялікімі працамі па мэдычнай статыстыцы і шчыраю прыхільнасьцю да так званых «бытавых пытаньняў», неяк раніцою абыходзіў палаты свае бальніцы. За ім, як звычайна, ішоў яго фэльчар Міхась Захаравіч, стараваты чалавек, поўны ў твары, з пляскатымі тлустымі валасамі і з завушніцаю.

Як толькі доктар пачаў абход, яму стала здавацца вельмі падазронай адна нікчэмная рэч: фэльчарава камізэлька моршчылася і ўпарта задзіралася ўгору, хоць фэльчар увесь час абцягваў і папраўляў яе. Сарочка фэльчарава была пакамечана і таксама карбацілася; на чорным, доўгім сурдуце, на нагавіцах і нават на гальштуку дзе-ні-дзе бялеў пух… Як відаць, фэльчар спаў усю ноч не распранаючыся і, мяркуючы па твары, з якім ён абцягваў камізэльку і папраўляў гальштук, вопратка сьціскала яго.

Доктар уважліва паглядзеў на яго і зразумеў у чым рэч. Фэльчар ня хістаўся, адказваў на пытаньні трапна, але хмурны, тупы твар, цьмяныя вочы, дры-