Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

жыкі, што прабягалі па шыі і па руках, непарадкі ў вопратцы, а галоўнае — напружанае змаганьне з самім сабою і жаданьне замаскаваць свой стан, сьведчылі, што ён толькі што ўстаў з ложка, ня выспаўся і быў п’яны, добра п’яны, ад учарашняга вечару… Ён перажываў пякельны стан «перагару», пакутваў і, як відаць, быў вельмі нездаволены сабою.

Доктар, што ня любіў фэльчара і меў на гэта свае прычыны, адчуў вялікае жаданьне сказаць яму: — «я бачу, вы п’яныя!» Яму раптам агідзелі камізэлька, з доўгімі крысьсямі сурдут, завушніца ў мясістым вуху, але ён стрымаў сваю злосьць і сказаў мякка і далікатна, як заўсёды:

— Давалі Гарасіму малака?

— Давалі-с… — адказаў Міхась Захаравіч таксама мякка.

Гаворачы з хворым Гарасімам, доктар зірнуў на паперку, дзе запісвалася тэмпэратура, і, адчуўшы новы наплыў нянавісьці, стрымаў дыханьне, каб не гаварыць, але ня вытрымаў і спытаўся груба і захліпаючыся:

— Чаму тэмпэратура не запісана?

— Не, запісана-с! — сказаў мякка Міхась Захаравіч, але паглядзеўшы на паперку і пераканаўшыся, што сапраўды не запісана, ён зьбянтэжана паціснуў плячыма і прамарматаў:

— Ня ведаю-с, гэта, мусіць, Надзея Язэпаўна…

— І ўчарашняя вячэрняя не запісана! — не перасьці-