Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

хвартух і рушнік, што быў падперазаны, злосна пашпарыў іх у куток і пачаў хадзіць па габінэце.

— Божа, што за людзі, што за людзі! — вымавіў ён. — Гэта не памочнікі, а ворагі справы! Няма сілы служыць болей! Не магу! Не магу!

Сэрца яго моцна білася, ён увесь дрыжэў і хацеў плакаць, і, каб пазбавіцца ад гэтых адчуваньняў, ён пачаў супакойваць сябе думкамі пра тое, што яго- такі праўда і што ён дужа добра зрабіў, выцяўшы фэльчара. Перш за ўсё, брыдка тое, думаў доктар, што фэльчар астаўся ў бальніцу ня проста, а паводле протэкцыі сваёй цёткі, што служыць за няньку ў старшыні земскае ўправы (агідна бывае глядзець на гэту ўплывовую цётку, калі яна, як прыедзе лячыцца, абыходзіцца ў бальніцы як дама і пратэндуе на тое, каб яе прымалі без чаргі). Дысцыплінован фэльчар дрэнна, ведае мала і зусім не разумее таго, што ведае. Ён п’е, гарэзуе, ходзіць неахайны, бярэ ад хворых хабар і цішком продае земскія лякарствы. Усім таксама вядома, што ён займаецца практыкаю і лечьць у маладых мяшчаньняў патаемныя хваробы, прычым ужывае нейкія ўласныя спосабы. Хай-бы сабе гэта быў проста круцель (а такіх шмат), але гэта круцель перакананы і з патаемным протестам. Украдкам ад доктара ён ставіць прыходзячым хворым банькі і пушчае ім кроў, на опэрацыях прыутнічае з нямытымі рукамі, калупаецца ў ранах заўсёды брудным зондам[1] — гэтага досыць, каб зразу-

  1. Зонд — мэдычны маталёвы пруток.