Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

купца Аўдзеева ў апавяданьні «Бяда». Член рэвізыйнае камісіі гарадзкога банку, ён праз сваё невуцтва робіць шмат крымінальных учынкаў, трапляе ў вастрог, робіцца жабраком і ўвесь час ня ведае, чаму ўсё гэта з ім датвараецца, і ўсё чакае «праўдзівага» вырашэньня. Толькі праз паўгода, калі прышлі да яго разьвітвацца жонка і сын Васіль, калі ён у плаксівай, пажабрачай апранутай бабулі ледзь пазнаў сваю некалі сырую і важную Альжбету Трахімаўну, і калі замест гімназічнае вопраткі ўбачыў на сыне куртатую, падзёртую жакетачку і паркалёвыя нагавіцы, — ён зразумеў, што лёс яго ўжо вырашаны і што ўжо якое-б ні было «вырашэньне», яму не вярнуць свайго мінулага. І ён першы раз за увесь час суду і вастрогу сагнаў са свайго твару злосны выгляд і горка заплакаў».

Нарэшце ўжо зусім трагічнае ўражаньне робіць гімназісты Ўладзік у апавяданьні з таею самаю назваю, што ў гады пераломнага ўзросту апынуўся ў самай гушчы мяшчанскае абыватальшчыны і нікчэмнасьці ды скончыў самагубствам.

Уражаньне поўнае бязвыходнасьці — вось што, паўтараем, застаецца ў чытача ад усіх гэтых апавяданьняў, што малююць бясьсільле тых людзей, якіх завалакла багна абыватальшчыны.

Ды іншага ўражаньня ад іх і ня можа застацца, бо і сам аўтар гэтых апавяданьняў, сам Чэхаў быў у гэты час у паласе гэткіх-жа самых безнадзейных, амаль пэсымістычных настрояў, што склаліся ў яго,