Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

брудным хвартуку стаялі каля хлява, пра нешта гаварылі і сьмяяліся.

«Гэта яны пра тое, што я фэльчара выцяў… — думаў доктар. — Сягоньня ўжо ўвесь павет будзе ведаць пра гэты скандал… Дык: Шаноўны пане! Калі ваша ўправа ня зволіць»…

Доктар добра ведаў, што ўправа ні за што не замяняе яго на фэльчара і хутчэй згодзіцца ня мець ніводнага фэльчара ўва ўсім павеце, як страціць гэтакага чалавека, як доктар Аўчынікаў. Напэўна, адразу, як атрымае ліст, Леў Трахімавіч прыляціць да яго на тройцы і пачне: — «Ды што-ж вы гэта, бацюхна, надумаліся? Родненькі, што-ж гэта такое, хрыстос з вамі? Навошта? З якой рацыі? Дзе ён? Сюды яго, шэльму! Прагнаць! Абавязкова прагнаць! Каб заўтра-ж яго, падлюгу, тут і шныру ня было!» — Потым ён папалуднуе з доктарам, а пасьля полудню ляжа вось на гэтай кармазынавай канапе жыватом угору, накрые твар газэтаю і захрапе, выспаўшыся, нап’ецца гарбаты і павязе дадому доктара начаваць. І ўся гісторыя скончыцца тым, што і фэльчар астанецца ў бальніцы, і доктар не падасьць у адстаўку.

Доктару-ж у глыбіні душы хацелася ня гэткай разьвязкі. Яму хацелася, каб фэльчаравая цётка перамагла, каб управа, не паглядзеўшы на яго васьмігадовую добрасумленную працу, без размоў і нават з прыемнасьцю прыняла б яго адстаўку. Ён крозіў пра тое, як ён будзе выяжджаць з бальніцы, дзе ён ужо аб-