Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

жыўся, як напіша ліст у газэту «Врач», як таварышы паднясуць яму спачувальны адрас…

На дарозе паказалася русалка. Дробнымі крокамі, шастаючы спадніцаю, яна падышла да вакна і спытала:

— Рыгор Іванавіч, самі будзеце прымаць хворых, ці бяз вас загадаеце?

А вочы яе казалі: — «Ты пагарачыўся, але цяпер супакоіўся і табе сорам, але я маю ўвагу на цябе і не заўважаю гэтага».

— Добра, я зараз, — сказаў доктар. Ён зноў адзеў хвартух, падперазаўся рушніком і пайшоў у бальніцу.

«Нядобра, што я ўцёк, як выцяў яго… — думаў ён у дарозе. — Вышла, як-бы я пасаромеўся ці спалохаўся… Быццам гімназісты… Дужа нядобра!»

Яму здавалася, што калі ён увойдзе ў палату, дык хворым будзе ніякавата глядзець на яго і яму самому зробіцца сорам, але калі ён увайшоў, хворыя ціха ляжалі на ложках і бадай не ўзялі на яго ўвагі. Твар сухотнага Гарасіма быў зусім бязуважным і нібы казаў: — «Ён табе не дагадзіў, ты яго трошачкі павучыў… Бяз гэтага, бацюхна, нельга».

Доктар ускрыў на барвовай руцэ дзьве гнаяўкі і зрабіў перавязку, потым пайшоў у жаночую палавіну, дзе зрабіў аднэй бабе опэрацыю ў воку, і ўвесь час за ім хадзіла русалка і дапамагала яму з такім выглядам, як-бы нічога ня здарылася і ўсё добра. Пасьля абыходу палат пачаўся прыём хворых, што прыходзілі