Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

ў бальніцу. У маленькім прыймовым пакоі доктара вакно было адчынена насьцеж. Варта толькі сесьці на падаконьнік і трошкі прыгнуцца, каб убачыць за аршын ад сябе маладую траву. Учора ўвечары быў вялікі дождж з навальніцаю, а таму трава крыху прыбіта і блішчыць. Сьцежка, што недалёка ад вакна і ідзе ў яр, здаецца памытай, і раскіданыя з бакоў, пабітыя аптэчныя шклянкі, таксама памытыя, зіхацяць на сонцы і пушчаюць такія бліскучыя, што ня ўзглянеш, прамені. А далей за сьцежкаю туляцца адна за аднэй маладыя елкі ў стройным зялёным убраньні, за імі стаяць бярозы з белымі, як папера, камлямі, а праз зеляніну бяроз, што крыху дрыжаць ад ветру, відаць блакітнае, бяздоннае неба. Калі зірнеш у акно, дык шпакі, што скачуць па сьцежцы, паварочваюць на акно свае дурныя насы і вырашаюць: спалохацца ці не? І, наважыўшы спалохацца, яны адзін за адным з вясёлым крыкам, нібы сьмяючыся з доктара, што ня ўмее лятаць, імчацца пад вершаліны бяроз…

Праз цяжкі пах ёдаформу адчуваецца сьвежасьць і водар вясновага дню… Добра дыхаць!

— Ганна Сьпірыдонава! — выклікаў доктар. У пакой увайшла маладая баба ў чырвоным адзеньні і памалілася на абраз.

— Што баліць? — спытаў доктар.

Баба недаверліва скасілася на дзьверы, кудэю ўвайшла, і на дзьверцы ў аптэку, падышла бліжэй да доктара і шапянула: