Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/116

Гэта старонка не была вычытаная

Доктара паклікалі палуднаваць… Ён зьеў лыжак колькі капусты і, устаўшы з-за стала, зноў лёг на канапу.

«Што-ж цяпер рабіць? — усё думаў ён. — Трэба што найхутчэй задаволіць яго… Але як? Дуэлі ён, як практычны чалавек, мае за дур ці не разумее іх. Калі ў таей самай палаце, пры сядзелках і хворых, папрасіць у яго прабачыць, дык гэтае прабачэньне здаволіць аднаго мяне, а не яго; ён, чалавек нядобры, зразумее маё выбачэньне так, як-бы я спалохаўся, і баюся што ён паскардзіца на мяне начальству. Да таго-ж гэтае маё выбачэньне дарэшты сапсуе бальнічную дысцыпліну. Прапанаваць яму грошы? Не, гэта нясумленна і падобна на подкуп. Каб цяпер, скажам, зьвярнуцца па вырашэньні пытаньня да нашага непасрэднага начальства, г. зн. да ўправы… Яна магла-б абвясьціць мне вымову, ці зволіць мяне… Але гэтага яна ня зробіць. Дый ня зусім зручна ўцягваць у інтымныя справы бальніцы ўправу, што, да рэчы, ня мае на гэта жаднага права».

Гадзіны праз тры пасьля палудню доктар ішоў да саджалкі і думаў:

А ці не зрабіць мне так, як робяць усе ў гэткіх абставінах? Значыцца няхай ён падасьць на мяне ў суд. Я бязумоўна вінаваты, абараняцца ня буду, і судзьдзя засудзіць. Мяне арыштуюць. Гэткім чынам абражаны здаволіцца і тыя, што маюць мяне за аўторытэта, убачаць, што я зрабіў няправільна».