Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

дзі, што вышлі з народу і не дайшлі да інтэлігенцыі, ёсьць элемэнт ненадзейны. Таму надта цяжка знайсьці сумленнага і цьвярозага фэльчара, пісара, прыказчыка і іншае. Надзвычайна цяжка! Я служу-с у юстыцыі з часу цара Гароха і за ўвесь час свае працы ня меў яшчэ ні разу сумленнага і цьвярозага пісара, хоць і прагнаў іх на сваім вяку лічыць не пералічыць колькі. Народ бяз жаднай моральнай дысцыпліны. Ня кажучы ўжо пра-а-а прынцыпы, так сказаць…

«Навошта ён гэта гаворыць? — падумаў доктар. — Ня тое мы з ім гаворым, што трэба».

— От ня так даўно, усяго ў тую пятніцу, — усё гаварыў міравы, — мой Дзюжынскі ўчыніў гэткую, можаце сабе ўявіць, штуку. Склікаў ён да сябе ўвечары нейкіх там п’янюг, чорт іх ведае, хто яны такія, і цалюткую ноч піў з імі ў камеры. Як вам гэта спадабаецца? Я нічога ня маю супроць таго, што ён п’е. Чорт цябе бяры, пі, але навошта пушчаць у камеру невядомых людзей. Бо, падумайце самі, украсьц з спраў які-небудзь дакумант, вэксаль і іншае — адзін момант. І што-ж вы думаеце? Пасьля гэтае оргі[1] я павінен быў дні два праглядаць усе справы, ці ня страцілася што… Ну што-ж вы зробіце з паганцам? Прагнаць? Добра-с… А чым вы забясьпечыце, што іншы ня будзе горш?

— Ды і як яго прагоніш? — сказаў доктар. — Прагнаць чалавека лёгка — гэта толькі гаварыць… Як я праганю і адбяру ў яго кавалак хлеба, калі ведаю,

  1. Оргія — тут у сэнсе — п’янства, гульба.