Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

— А вы, калі ласка, пусьцеце мяне хутчэй… — папрасіў доктар. — Калі можна, дык разгледзьце маю справу без чаргі. Дальбог, няма часу.

— Добра, добра… толькі я яшчэ ня ведаю, бацюхна, ці падсудна мне гэта справа. Дачыненьні-ж у вас з фэльчарам, так сказаць, службовыя, і да таго-ж вы змазалі яго пры выкананьні службовых абавязкаў. Аднак, ня ведаю добра. Папытаемся зараз у Льва Трахімавіча.

Пачуліся хуткія крокі і цяжкае дыханьне, і ў дзьвярах зьявіўся Леў Трахімавіч, старшыня, сівы і лысы, з доўгаю барадою і чырвонымі павекамі.

— Маё шанаваньне… — сказаў ён, задыхаючыся. — Уф, бацюхна! Закамандуй, судзьдзя, падаць мне квасу! Сьмерць мая…

Ён сеў у крэсла, але зараз-жа хутка ўскочыў, падбег да доктара і, сурова вылупіўшы на яго вочы, загаварыў пісклівым тэнарам:

— Надта і надзвычайна ўдзячны вам, Рыгор Іванавіч! Дагадзілі, дзякуй вам! Паміраць буду — не забуду я! Так сябры ня робяць! Як хочаце, а гэта нават нядобрасумленна з вашага боку! Чаму вы мяне не паведамілі? Што я вам? Хто? Вораг ці староньні чалавек? Вораг я вам? Хіба я вам калі што якое адмовіў? Га?

Вылупіўшы вочы і трапечучы пальцамі, старшыня напіўся квасу, хутка абцёр губы ды казаў:

— Надта, надта вам удзячны! Чаму-ж вы мяне не паведамілі? Каб вы мелі да мяне пачуцьці, прыехалі-б да мяне і па-сяброўску: — «Галубок, Леў Трахімавіч,