Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

так і так, от… Гэткая гісторыя і іншае…» Я-б вам у адзін момант усё ўладзіў і ня трэба было-б гэтага скандалу… Той дурань, быццам блёкату аб’еўся, валочыцца па павеце, паклёпы робіць ды пляткарыць з бабамі, а вы, сорам сказаць, прабачайце за выраз, надумаліся рабіць чорт ведае што, прымусілі таго дурня падаць на суд. Сорам, чысты сорам! Усе мяне пытаюць, у чым справа, як і што, а я, старшыня, і нічога ня ведаю, што ў вас робіцца. У вас да мяне і патрэбы няма! Надта, надта вам удзячны, Рыгор Іванавіч!

Старшыня пакланіўся так нізка, што нават увесь пачырванеў, потым падышоў да акна і гукнуў:

— Жыгалаў, пакліч сюды Міхася Захаравіча! Скажы, каб зараз-жа сюды ішоў. Ня добра-с! — сказаў ён, адыходзячы ад акна. — Нават жонка мая пакрыўдзілася, а ўжо як, здаецца, спрыяе вам. Вельмі ўжо вы, панове, мудрагеліце! Усё пніцёся, як-бы гэта разумна ды паводле прынцыпаў, ды з усякімі выкрунтасамі, а выходзіць у вас толькі адно: цень кідаеце…

— Вы пнецеся ўсё як-бы гэта не разумна, а ў вас-жа што выходзіць? — спытау доктар.

— Што у нас выходзіць? А тое выходзіць, каб я зараз сюды ня прыехаў, дык вы-б і сябе асарамацілі, і нас… Шчасьце ваша, што я прыехаў!

Увайшоў фэльчар і спыніўся ля парогу. Старшыня стаў да яго бокам, засунуў рукі ў кішэні, адкашляўся і сказаў:

— Прасі цяпер у доктара прабачэньня!