Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

«Не, тут холадна», — падумаў Уладзік, устаў, апрануў шынэль і пайшоў у «агульны».

У «агульным» пілі гарбату. Пры самавары сядзелі трое: maman, настаўніца музыкі, старэнькая кабеціна ў чарапахавым пэнснэ, і Аўгусьцін Міхайлавіч, стараваты, вельмі тоўсты француз, што працаваў на парфумэрнай фабрыцы.

— Я сёньня не палуднавала, — гаварыла maman, — трэба было-б пакаёўку паслаць па хлеб.

— Дуняш! — крыкнуў француз.

Выявілася, што пакаёўку адаслала некуды гаспадыня.

— О, гэта нічога ня значыць, — сказаў француз, шырока ўсьміхаючыся. — Я зараз сам пайду па хлеб. О, гэта нічога!

Ён паклаў сваю моцную, сьмярдзючую цыгару на відавоку, надзеў капялюш і вышаў. Пасьля гэтага maman пачала апавядаць настаўніцы музыкі пра тое, як яна гасьцявала ў Шуміхіных і як добра яе там частавалі.

— Лілі Шуміхіна — гэта-ж мая сваячка… — казала яна. — Яе нябожчык муж, генерал Шуміхін, прыходзіцца стрыечным братам майму мужу. А сама яна ўроджаная баронэса Кольб…

— Maman, гэта няпраўда! — сказаў нэрвова Ўладзік. — Навошта хлусіць?

Ён вельмі добра ведаў, што maman кажа праўду; у яе апавяданьні пра генэрала Шуміхіна і ўроджаную баронэсу Кольб ня было ніводнага слова хлусьні, але