Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

шае. Усё гэта і шмат, што яшчэ можна было-б сказаць, складае тое, што завецца маім імем.

Гэта маё імя популярнае. У Расіі яно вядома кожнаму пісьменнаму чалавеку, а за мяжою яно ўспамінаецца з катэдраў з дадаткам вядомы і шаноўны. Належыць яно да ліку тых нямногіх шчасьлівых імён, лаяць якія, або успамінаць іх дарэмна, у публіцы і друку лічыцца адзнакаю дрэннага тону. Так гэта і павінна быць. Бо з маім імем шчыльна зьвязана паняцьце пра чалавека славутага, надзвычайна таленавітага і бясспрэчна карыснага. Я працавіты і трывалы, як вярблюд, а гэта важна, і таленавіты, а гэта яшчэ важней. Да таго-ж, сказаць, да рэчы, выхаваны, сьціплы і сумленны хлапец. Ніколі я ня сунуу свайго носу ў літаратуру і ў політыку, ня шукаў популярнасьці ў полеміцы з невукамі, ня чытаў прамоў ні на абедах, ні на магілах сваіх таварышоў… Наогул на маім вучоным імі няма ніводнае пляны і паскардзіцца яму няма на што. Яно шчасьлівае.

Той, хто носіць гэта імя, г. зн. я, удаю з сябе чалавека 62 гадоў, з лысаю галавою, з устаўнымі зубамі і з нявыгіблівым tic‘am[1]. Як бліскучае і прыгожае маё імя, так цьмяны і брыдкі я сам. Галава і рукі ў мяне трасуцца ад слабасьці; шыя, як у аднае тургенеўскае героіні, падобнае да ручкі басэтлі, грудзі ўпалыя, плечы вузкія. Калі я гавару або чытаю, рот у мяне крывіцца ў бок; калі ўсьміхаюся — увесь твар

  1. Хвароба, пры якой бывае тузаньне нэрва і час-часом скарачэньне мускулу.