Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

нешта падобнае на курак ці цынгель і паціснуў пальцамі. Потым абмацаў яшчэ нейкі кант і яшчэ раз паціснуў. Выняўшы рулю з роту, ён абцёр яе аб крысо шынэлю, агледзеў замок; за ўсё сваё жыцьцё ён ніколі ня браў у рукі зброі.

— Здаецца, гэта трэба падняць… — меркаваў ён. — Так, здаецца…

У «агульны» ўвайшоў Аўгусьцін Міхайлавіч і, рагочучы, пачаў апавядаць пра нешта. Уладзік зноў улажыў рулю ў рот, сьціснуў яе зубамі і паціснуў нешта пальцам. Грымнуў стрэл… Нешта з страшнаю сілаю ўдарыла Ўладзіка па патыліцы, і ён паваліўся на стол, проста ў чаркі і ў бутэлькі тварам. Потым ён пабачыў, як яго нябожчык бацька ў цыліндры з шырокаю, чорнаю стужкаю, якую насіў у Мэнтоне ў знак жалобы па нейкай даме, раптам схапіў яго абедзьвюма рукамі, і абодвы яны паляцелі ў нейкую вельмі цёмную, глыбокую прорву.

Потым усё перамяшалася і зьнікла…