Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

небагатая, што і ад яе пахне кіпарысам; мінулае адыходзіла кудысьці ў даль, траціла сваю цану, і княгіня пачынала думаць, што, не зважаючы на свае 29 гадоў, яна вельмі падобна на суровага архімандрыта і таксама, як ён, радзілася не для багацьця, не для зямной славы і каханьня, а для жыцьця ціхага, захаванага ад сьвету, змрочнага, як пакоі.

Бывае так, што ў цёмную кельлю посьніка, што захапіўся малітваю, раптам ненарокам зазірне прамень, ці сядзе ля вакна кельлі птушка і запяе сваю песьню; суровы посьнік мімаволі ўсьміхнецца, і з яго грудзей, з-пад цяжкага смутку пра грахі, як з-пад каменю, раптам паліецца ручаінаю ціхая, бязгрэшная радасьць. Княгіні здавалася, што яна прыносіла з сабою зьне гэткую-ж радасьць, як прамень ці птушка. Яе ветлівая, вясёлая ўсьмешка, ціхі погляд, голас, жарты, наогул уся яна, маленькая, з пекнаю постацьцю, у простай чорнай вопратцы, сваім зьяўленьнем мусіла выклікаць у простых, суровых людзей пачуцьцё расчуленае радасьці, кожны, пазіраючы на яе, мусіў думаць: «бог паслаў нам анёла»… І адчуваючы, што кожны мімаволі думае гэта, яна ўсьміхалася яшчэ больш ветла і старалася быць падобнай да птушкі.

Напіўшыся гарбаты і адпачыўшы, яна вышла паспацыраваць. Сонца ўжо спусьцілася. Ад кляшторнага гародчыку павеяла на княгіню водырнаю вільгацьцю толькі-што палітае рэзэды, з царквы пачуліся ціхія сьпевы мужчынскіх галасоў. Сьпевы гэтыя здалёк здаваліся вельмі прыемнымі і сумнымі. Правілася ўсяночная. У цёмных вокнах, дзе ціха мігцелі аганькі