Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/154

Гэта старонка не была вычытаная

лампадак, у сьценах, у постаці старога манаха, што сядзеў на цьвінтары, ля абраза з скарбонкаю, было напісана столькі ціхамірнасьці, спакою, што княгіні чамусьці захацелася плакаць…

А за брамаю, у прысадах, паміж сьцяною і бярозамі, дзе стаяць лаўкі, быў ужо зусім вечар. Паветра цямнела шпарка-шпарка… Княгіня прайшлася прысадамі, селя на лаўку і задумалася.

Яна думала пра тое, што добра было-б ўсё жыцьцё пражыць у гэтым кляштары, дзе жыцьцё ціхае і спакойнае, як летні вечар; добра было-б забыцца зусім на няўдзячнага, распуснага князя, пра сваю вялізарную маемасьць, пра крэдытораў, якія турбуюць яе кожны дзень, пра свае няшчасьці, пра пакаёўку Адарку, у якой сёньня ўвечары быў гарэзны выгляд твару. Добра было-б ўсё жыцьцё сядзець тут на лаўцы і між бяроз глядзець, як унізе пад гарою клоччам плавае вячэрні туман, як далёка-далёка над лесам чорнай хмаркаю, падобнай на вэлюм, лятуць на начлег гракі, як два служкі — адзін конна на буланым кані, другі пяхотам гоняць коні на начлег і, узрадаваўшыся волі, дурэюць, як малыя дзеці; іх маладыя галасы звонка адгукаюцца ў нярухомым паветры і можна разабраць кожнае слова. Добра сядзець і прыслухоўвацца да цішыні: ці вецер дзьмухне і кране верхавіны бяроз, ці жаба зашастае ў леташнім лісьці, ці за сьцяною званіцы часы праб’юць чвэртку… Сядзець-бы нярухома, слухаць і думаць, думаць, думаць…

Недалёка прайшла старая з клункам… Княгіня падумала, што добра было-б спыніць гэтую старую і ска-