Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

заць ёй што-небудзь ласкавае, шчырае, дапамагчы ёй… Але старая ні разу не азірнулася і схавалася на рагу.

Пачакаўшы, у прысадах паказаўся высокі мужчына з сіваю барадою і ў саламяным капялюшы. Падышоўшы да княгіні, ён скінуў капялюш і пакланіўся, і па яго вялікай лысіне і вострым гарбатым носе княгіня пазнала доктара Міхася Іванавіча, які, гадоў пяць назад, служыў у яе ў Дубаўках. Яна ўспомніла, што нехта ёй казаў, што летась у гэтага доктара памерла жонка, і ёй захацелася сказаць яму што-небудзь ласкавае, выказаць яму сваё спачуваньне.

— Доктар, вы, мусіць, мяне не пазнаеце? — спытала яна, ветліва ўсьміхаючыся.

— Не, княгіня, пазнаў, — сказаў доктар, скідаючы яшчэ раз капялюш.

— Ну, дзякуй, а я ўжо думала, што і вы забыліся пра сваю княгіню. Людзі помняць толькі сваіх ворагаў, а на сяброў забываюцца. І вы прыехалі памаліцца?

— Мой абавязак начаваць тут кожную суботу. Я тут лячу.

— Ну, як маецеся? — спытала княгіня, уздыхаючы. — Я чула, у вас памерла жонка! Якое няшчасьце!

— Так, княгіня, для мяне гэта вялікае няшчасьце.

— Што рабіць! Мы павінны паслухмяна цярпець няшчасьці. Бяз божае волі ніводзін волас ня падае з галавы чалавека.

— Так, княгіня.

На ветлівую, лагодную ўсьмешку княгіні і яе ўздыхі доктар адказваў холадна і суха: «так, княгіня». І выгляд твару ў яго быў халодны, сухі.