Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/157

Гэта старонка не была вычытаная

— Калі хочаце, дык калі ласка. Адно, на жаль, я ня ўмею гаварыць і мяне не заўсёды можна зразумець.

Доктар падумаў і пачаў:

— Памылак шмат, але, уласна кажучы, галоўная з іх, на маю думку, гэта агульны настрой, якім… які панаваў ува ўсіх вашых маёнтках. Бачыце, я ня ўмею выказвацца. Значыцца галоўнае — гэта нялюбасьць, агіда да людзей, што адчувалася проста за ўсім. На гэтай агідзе ў вас была заснована ўся сыстэма жыцьця. Агіда да чалавечага голасу, да абліччаў, да патыліц, крокаў… адным словам, да ўсяго, што складае чалавека. Каля ўсіх даьвярэй і на ўсходцах стаяць сытыя, няветлівыя гультаі-гайдукі[1] ў ліўрэях, каб ня пушчаць у дом няпрыстойна прыбраных людзей; у прадпакоі стаяць крэслы з высокімі плечкамі, каб у час баляў і прыйма лёкаі ня пэцкалі патыліцамі шпалераў на сьценах; ува ўсіх пакоях шурпатыя дываны, каб ня было чуваць людзкіх крокаў; кожнаму, хто ўвойдзе, абавязкова наперад гавораць, каб ён гаварыў цішэй і менш і каб не гаварыў таго, што можа мець дрэнны ўплыў на выабражэньне і нэрвы. А ў вашым габінэце не падаюць чалавеку рукі, ня просяць яго сесьці, таксама, як цяпер вы не падалі мне рукі і не запрасілі сесьці…

— Калі ласка, калі хочаце! — сказала княгіня, працягваючы руку і ўсьміхаючыся. —— Яшчэ злаваць за гэтакую драбязу…

— А няўжо я злую? — засьмяяўся доктар, але зараз--

  1. Гайдук — выязны лёкай.